Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яна... Яе вачэй зялёных зьзяньне...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Яна... Яе вачэй зялёных зьзяньне.
А ён... Ён проста быў яе анёлам.
Яны сустрэліся. Было сьвітаньне,
Сьпявалі ў небе арфы і віёлы.
Але анёлы — дзіўныя стварэньні:
Імгненьне — і пара яму ў нябёсы.
Ён адлятаў. Прыходзіў дзень асеньні,
З вачэй зялёных паліліся сьлёзы.
Яна чакала ўночы і на золку
І верыла, што можна дачакацца.
Ён прысылаў паштоўкі на вясёлках,
Зь нябёс дарыў ёй зорачкі на шчасьце.
Сьпявалі птушкі і шумелі хвалі
Там, дзе прайшоў іх самы першы золак...
Ніхто ня ведае, як яе звалі.
А ён... Ён проста быў яе анёлам.