Сняжынкі мільгаюць, То ветрык шуміць. Дзянькі пралятаюць, Ўжо й студзень бяжыць. Марозам ударыць – Застыне рака. Шмат гурбаў наваліць – Прагоніць грака. Павые завея Шчэ ў лютым дарма. А сонца прыгрэе – І ўся тут зіма.