З месца - у галоп!
**********************************
З ранку дождж зарадзіў,
                    быццам бы незнарок,
І схавалася сонца за хмары.
Выдаў верасень першы сапраўдны
                                                  ўрок -
Дужа спрытна пачаў гаспадарыць.
Ну, навошта так - з месца
                                   адразу ў галоп?
Не цвіло яшчэ бабіна лета...
А ўчора такі быў прыгожы дзянёк!
Дык няўжо гэта нам напаследак?
Не, не думаю. Будзем цярпліва чакаць
І на восеньскай вуліцы свята.
Дождж ужо перастаў. Сонца
                                         шчэ не відаць.
Толькі шэрае неба над хатай...
                3.09 - 2015г.