Заставалася хвіліна
Пасярод тытунёвага ветра
Да сэрца майго аўтаспына,
Да таго як замерла паветра,
Да таго як замоўклі ўсе людзі,
Да таго як быў зьнішчаны сьвет
У ваблоках ад цыгарэт,
Што ляжаў нібы востраў у брудзе.
Да таго як памерла атрута.
За хвіліну да сэрца салюта...