Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За сакавіцкімі завеямі...

Яшчэ не ацэнена

За сакавіцкімі завеямі,
Нібы за прывіднай сцяной,
Ужо вясна махае веямі.
I пахне сцяты свет зямлёй.

To ціўкне птушачка азяблая,
To зашархоча з даху снег,
To дрогка страпянецца яблыня,
To пырхнуць вераб'і са стрэх.

I сонца кволенькае коціцца
Увысь, на небасхіл круты,
I сэрца гэтак не маркоціцца,
Як у былыя халады.

Званчэюць галасы дзіцячыя,
Задумна шэпчуцца лясы,
Былі,
Сплылі,
He перайначылі
На свой капыл нас маразы.