Залатыя званы, залатыя каштаны,
Цёплы водар завулкаў старых.
Залатыя званы з песняй ціхай ды цмянай -
Пахкай восені сонечны ўздых.
Залатыя званы - пад нябёсамі станы,
Смех дзіцячы ва ўсмешцы старой.
І схіляецца нехта над цёмны каштанам,
Па-над восеньскай стараной.
Залатыя званы. Раскідаючы крылы,
Адлятае чырвоны каштан.
Ападаюць лісты. Між каменняў і пылу
Застаецца аголены стан.