Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Засталіся назвы

Яшчэ не ацэнена

Колькі год я сноўдаўся ценем,
Каб патрапіць на Вулку Радасці
Вулкай Мудрасці і Сумлення,
Вулкай Гневу і Барыкады.
У. Караткевіч. Вуліцы

Чырвоны адгрымеў Кастрычнік,
Правадыры сыйшлі ў нябыт.
Глядзіць цяпер на нас з таблічак
Камуністычны каларыт.

Прайдуся зноў па Піянерскай,
На Ленінскую завярну.
Больш назвы не хвалююць сэрца,
Душэўную яго струну.

Сусед сягоння растлумачыў,
Маўляў мне – нацыяналізм,
Для нас названні многа значаць,
Змяняць іх сёння – тэрарызм.

А я скажу – аддаць даніну
Гісторыі патрэбна зноў,
І вывучаць яе павінны
На вулках родных гарадоў.