Жадае маўчання душа,
А ранак — у крыку варон,
У гудзе машынным шаша,
Гучыць дзесьці вальс,
нібы сон…
Прасцяг — не знямелы,
І ноччу пазвоньвае квет.
Аглушваюць скрозь дэцыбелы…
На свеце адзіны бязгучны — паэт:
Жадае маўчання душа…
Ды ўсё ў ёй стозвонна гамоніць.
У гудзе машынным шаша,
І вецер пялёстачкі гоніць…