Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***...Жанчына...

Яшчэ не ацэнена

Жанчына,
цяжарная смуткам,
зарослай сцяжынай ішла.
На твары яе, на пакутным,
зіхцела слязінка святла.

Прыпала тужліва да ліпы,
што хмеліла шчасцем яе.
...Журліва вятрыска
усхліпвае,
як быццам кагосьці
заве.