Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жарты ружы вятроў: пахне крыкам і фугаю

Яшчэ не ацэнена

Жарты ружы вятроў: пахне крыкам і фугаю,
Скрыпкі восеньскіх студняў,
Брагі журба.
Яблыкаў у траве разгубленасць
Слухаю.
Дзён малацьба.

Рызы на цвік, рыззё – цвіркунам, і каб зорныя слівы,
Зрэнкі чорнага перцу, часнок, калыханкі заранак.
Дождж пасталеў і пайшоў, і мы пойдзем на ловы,
Ловы вятроў
У галлі паламаных маланак.