Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыта ясным днём засумавала

Сярэдняя: 3.1 (15 галасоў)
Жыта ясным днём засумавала, Апусціла каласкоў чубы, Бы яно малітву зашаптала Шэптам невыразным і слабым. Жыцейка,дазволь мне на мяжы У цянёк пад дзічкай легчы збоку. Пра сябе хоць крышку раскажы, Як прыйшло ты з даўніны далёкай. Нам гады твае не палічыць, Зернем важкім леглі яны ў глебу. Здолела ты многіх накарміць, Хоць не ўдосталь,ды жытнёвым хлебам. Калі ў хаце голад быў і пуста, Слёзы выціраючы з вачэй, З бохана танюсенькую лусту Маці адразала для дзяцей. Не маглі апошнія зярняты На муку змалоць-із бераглі. Каб вясною спорна і заўзята Каласкі ўзняліся ад зямлі. Не журыся,залатое жыта, Ты на покуце ў снапку ля абразоў. На снапочак,стужкаю абвіты Молімся заўжды,спакон вякоў. Nike Shop