Вось так жыццё, як гэты ліст
Прайшоў усё: вясну і лета
Я папрашу яшчэ на біс
У час, дзе яшчэ болей света.
У сон, калі зялёным быў
І сок трымаўся на галінах
І смутак дожджык летні змыў
У завеі з пухам тапаліным
Вось так жыццё, як лістапад
Стараецца ўсяляць надзею.
Што будзе май і будзе сад...
І цёпла будзе ў завею...