На цёплых вастравах я жыць не марыў
Дзе хвалі ліжуць белыя пяскі.. .
Не клічуць мяне дзіўныя Канары,
Там не збіраць у барах баравікі.
З каменняў саклю будаваць не буду
У гарах,што падпіраюць неба.
Бо не лавіць там плотак вудай,
Не каштаваць ржанога хлеба.
У пустыні голай жыць не стану
Гаі ў ёй не калыша вецярок.
І ўвесну не пап’еш са жбана
З бяроз салодкі і гаючы сок.
У тудры чум сабе не буду ставіць
Статкі аленяў не хачу збіраць.
Ззянне паўночнае мяне не вабіць,
І васількі дарэмна там шукаць.
Век дажываю і зусім не рвуся
Шукаць дзівосны невядомы рай.
Мой дзед казаў:”Жыві у Беларусі,
Дзе нарадзіўся—там і памірай”.