Жывое прагне жыць.
Насуперак нягодам.
І нават на мяжы
быцця і небыцця.
І сонца, і дажджы
кунежаць тыя ўсходы,
што ў неба праз глыжы
імкнуцца — да жыцця.
Жывому трэба жыць.
Хаця нішто не вечна.
Ды колькі "міражын"
усходзіць праз асфальт!
Але чаму, скажы,
о мудры чалавеча,
у свеце ты адзін
жыццю гаворыш: "Хальт"?
Жывое будзе жыць!
Я веру ў гэта, знаю:
адплачуць капяжы,
расчуліцца зямля
і з ластаўкай душы
вясной, у светлым маі,
зноў вернуцца стрыжы...
і ты, любоў мая...