Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жывыя сведкі...(светлай памяці мамы)

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жывыя сведкі...(светлай памяці мамы)
**********************************
Пра маму песцяць успаміны
Яе талеркі і відэльцы.
На жаль, не вернуцца хвіліны,
Якія лашчылі мне сэрца.

І тыя маміны шкарпэткі
Ужо каторы год нашу я:
Пяшчотных рук жывыя сведкі...
Парвуцца - тут жа зацырую.

Такія роўныя радочкі.
І колер падабраны дбайна.
Тут мама кожненькае вочка
Ў лагоду спавіла старанна.

Яны паўсюль са мой вандруюць.
Відаць, не выкіну ніколі.
Душу збалелую ратуюць
І сэрца стомленае гоюць...
16.03 - 2016г.