Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовае

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Адлівае небам сінім
Чысты-чысты першы снег.
Упіваюся вачыма
У прасцяг… І нібы ў сне:
Ў белі гай, крывулі-хаткі,
Дым з абсмалкаў-каміноў,
Цераз рэчку — стрункі-кладкі
Да аджытых хутароў…
Рос і я калісць між імі —
Калыхаў дамок драўляны.
Змалку й мне дымок Айчыны
Быў прыемны і духмяны…

… Чысты-чысты першы снег,
Белым–белыя прасторы!..
І ўрачысты гімн ва мне,
І — самоты мора…

* * *
Снег ідзе!..
Белы-белы…
А здаецца мне —
злёгку ён сіні,
як зімою той
шлюбны твой
вэлюм —
ты ж пашыла
з блакіту
і інею!..
Снег ідзе!..
Столькі ў сэрцы пачуццяў,
што не можа яно схаладнець,
і міжволі зрываецца з вуснаў:
—Снег ідзе!..
Будзем, людзі,
глядзець…

* * *
Завіруха
поўніць
душу
успамінамі…

…Малады,
нікому
і ні ў чым
не хлушу,
я кахаю
вёснамі
і зімамі…

Я кахаю…
З вуснамі
мядовымі,
дурманамі-пахамі
завірух
чаромхавых,
з месяцам
над дахамі…

…За бялёсай
замеццю –
ўздых маны
і шалу,
маладосці -
спеўныя
і не вельмі –
ноты…

Мне б на іх
забыцца –
пакрысе-памалу
дзеля
ганарлівай,
цішы-адзіноты…