Лёгка падаюць сняжынкі,
Апускаюцца на дол,
Белай пудраю сцяжынкі
Зацярушаны вакол.
Апранулі срэбра дрэвы,
Дахі снегам замяло,
Подых снежнай каралевы
Размалёўвае акно.
I пад промнямі усходу
Ты зімовы бачыш сад.
Цуды вечныя прыроды,
Як і шмат гадоў назад.