Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовыя кветкі

Яшчэ не ацэнена

Над зямлёю зімовы вечар,
Нібы птушкі вялізны цень,
І я крочу падняўшы плечы,
Вельмі стомленая за дзень.

Не чакае ніхто мяне дома,
Думкі глушаць падманам мяне,
Ды самота-туга мне знаёма,
Ды прагнаць яе сіл не стае,

На прыпынку аўтобус лагодны,
знойдзе месца ў куточку ён мне,
Я сядаю ля шыбы халоднай,
Што там бачна ў зімовым акне.

На а кне намалёваны кветкі,
Пра сваю нехта кажа любоў,
Гэта мне Ён букет дорыць гэткі,
Сэрца радасцю поўніцца зноў.

Я нібыта ў цудоўнай карэце,
мяне коні імчаць да нябёс,
Шчаслівейшая я на ўсім свеце,
Бо сагрэў маё сэрца Хрыстос.