Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Знічкі

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

Ночкаю весняю
Падалі знічкі,
Падалі —
Я іх хапаў.
Поўныя прыгаршчы
Нёс іх да веснічак
Той, каго шчыра кахаў.
Мякка пагойдваў
Веснічкі вецер,
Хмельна-мядова
Бэз побач цвіў…
Я і ЯНА.
Быў нехта й трэці —
Часта й нервова курыў.
Знічкі наставіў я:
Вось яно шчасце!
— Нам-то што з імі
Скажаш рабіць? —
Глянула ў твар мне
Колка-няўдзячна…
ТРЭЦІ пакінуў смаліць.

Я і дагэтуль маю бяды:
Знічкі, што любай
Нёс я на шчасце,
Так і не ведаю
Дзець іх куды,
Дзе іх пакласці!?..

Знічкі маім болем сталі
свяціць,
Ці ж мне да скону
з сабой іх насіць?