Зноў дажджынкі — нябесная паства,
Бьццам сьлёзы, па твары цякуць...
Ці твае неспакойныя пасмы
Лёгкім дотыкам лашчаць шчаку?..
Можна вочы закрыць і памарыць,
Быць удзячным хвіліне любой,
Нават той, як нардычныя хмары
Набрыняюць завейнай журбой.
А пакуль льецца радасьць такая,
Што адольвае часу разьбег...
Я стаю пад дажджом, не ўцякаю —
Тольк і б ты не дагнала мой сьнег...