Зноў месячык
сярэбранай падковай
над
вечаровым горадам
павіс…
Каго ж сягоння
стрэну… “выпадкова”?
Хто ж скажа мне:
“Чаго, дружок, раскіс?”
Хто ж скажа мне:
“Гаворыцца ў народзе:
каханне — ёсць,
і шчасце — не міне…”,
і, як у тым,
далёкім,
светлым годзе
наабяцае безліч
зманлівага мне?..