Просіцца, б'ецца, кусае, рычыць Паранены звер у няволі. Удзячны за сэрца, якое баліць, Бо значыцца сэрца жывое.
Моўчкі ўпотай на зброю глядзіць: "Мёртвы, затое вольны!"
Калі я хачу насамрэч забіць, То не страляю кантрольны.