Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Звычайны ранак...

Яшчэ не ацэнена

Звычайны ранак...
*********************************
Вясна вясёлкавым крылом
Малюе мой звычайны ранак:
Усмешку маміну, наш дом -
Заўсёды ўтульны і прыбраны.

Пралесак першых карагод,
Шпачкоў вяртанне на радзіму.
Мінула шмат няўмольных год,
Ды сэрца гояць успаміны.

На жаль, не вернуцца назад
Імгненні радасці і згоды -
З сябрамі крочым на парад
З усмешкай, з песнямі заўсёды.

Няма таго, што раньш было...
Шыбуе час нібыта з горкі.
Але вясновае крыло
Малюе фарбамі вясёлкі...
3.04 - 2016г.