Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зялёныя травы пажухлымі сталі...

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Зялёныя травы
                           пажухлымі сталі,
I цёмнаю
               светлая стала вада,
I дзікія гусі
                    расстайна крычалі,
Нібыта іх гнала
                           якая бяда.
Іх крык усю ноч
                            над зямлёю насіла,
I сын мой маленькі
                                 не змружыў павек,
Ён раптам ціхенька
                                 спытаўся пра крылы:
— Тата,
              дзе крылы падзеў чалавек?
Я доўга
              маўчаў вінавата,
Пакуль не прыдумаў
                                    банальны адказ...
А гусі расстайна
                             крычалі над хатай,
Кружылі
                і
                  клікалі нас.