Зямля адна
у ланцугу планет,
I мы адзіныя —
зямляне-госці...
Ці хтосьці сёння
думаў пра мяне?
Ці заўтра я
успомню пра кагосьці?
А каб жа думаць,
жыць адзін-адным,
А каб жа век
дзяліць акраец хлеба,
I толькі б разам —
як агонь і дым,
Да скону разам —
як зямля і неба!