З зямлі падымаю яблык — Спелы румяны ранет, Які быў пупышкай, Стаў кветкай, Зваліўся яблыкам... I так мільёны гадоў. Падаюць, Падаюць яблыкі На мяжу, На зямлю... Каб не забылі зямляне, Як смачна Пахне ранетамі На грэшнай Нашай зямлі.