Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія

Васіль Паўлавіч Голуб нарадзіўся першага жніўня 1912 года ў вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. У школу пайшоў у дзесяцігадовым узросце, бо школа была далёка, у Валосавічах. Настаўнікам беларускай мовы быў Піліповіч, які вучыўся некалі разам з Я.Коласам у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Перад вайной скочыў завочна літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, падчас вайны партызаніў і ваяваў на фронце. Напярэдадні вайны і пасля яе працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Петрыкаўскага (раней Капаткевіцкага) раёна (1932-1973 годы). Свой першы верш напісаў у 1928 годзе(не захаваўся). Аднак пераважная большасць яго вершаў напісана ім у сталым узросце, пасля выхаду на пенсію.Жонка Галя памерла 22 жніўня1989 годзе, а ён пазней – восьмага ліпеня 2005 года. Апошнія годы жыў ў адзіноце, губляючы слух і зрок, што сказвалася на тэматыцы яго творчасці. Пахаваны на могілках вёскі Зарэчка Петрыкаўскага раёна.

У 2003 годзе выдадзены зборнік яго вершаў у выдавецтве “Magic Book” накладам 150 экзэмпляраў. На гэты момант ёсць яшчэ тры дзясяткі гэтага зборніка, якія можна падараваць на бясплатнай аснове таму, каго зацікавіла творчасць Васіля Паўлавіча. (звяртацца можна да яго сына Валер па электронным адрасе hlbb@mail.ru).