Нарадзілася 30 красавіка 1956 года ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). З 1983 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1989 г.
Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989). Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм».