Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Багдановіч

bagdanovichIr.jpg

Нарадзілася 30 красавіка 1956 года ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). З 1983 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1989 г.

Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989). Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм».



Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)
Вось мы ідзём, як блізкія чужыя,
Як на святло начныя матылі,
Ляцім на словы, акурат не тыя,
Дзеля якіх мы ў гэты свет прыйшлі.

Аб нечым дробным золкая размова,
Якую кожны рад бы быў спыніць.
А зор над намі! Сцішваецца слова...
Вандруе ноч на вараным кані.

I толькі ёсць адзінае жаданне:
Маўчаць і слухаць, слухаць і маўчаць,
Каб зразумець, што кожны з нас
                                                       абраннік
На тым шляху, што двойчы не пачаць.