Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алеся Бачылы

Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1934 г. скончыў Бела­рускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-ім Беларускім і 1-ым Прыбалтыйскім фран­тах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва»: загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952 —1957). У 1951 — 1952 гг. - уласны карэспандэнт «Литератур­ной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. - адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972 — 1978 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1946 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кнігі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965 г.), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (Выбранае, 1968 г.), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніга вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1986— 1987 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (Пошук, роздум, палеміка, успаміны).

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўленаў 1958 г.), «Вернасць» (надрукаванаў 1959 г.), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960 г., надрукавана ў 1962 г.), «Калі ападае лісце» (пастаўле­на ў 1968 г.), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970 г.) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, па­стаўлена ў 1973 г.). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам, 1954 г.), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі. Заслужаны дзеяч культу­ры БССР (1967).

bachila.jpg


Алесь Борскі

Для мяне Алесь Бачыла-гэта адзін з першых паэтаў, з творчасцю якога я пазнаеміўся яшчэ ў школе, хоць нават у школе творчасць Алеся Бачылы не разглядаецца. Дома знайшоў яго зборнік вершаў "Гараць лісты кляновыя" і вось цяпер чытаю і трымаю яго заўседы на сваей паліцы на самым бачным месцы.

Адзін з самых, на мой погляд,

Адзін з самых, на мой погляд, чэсных, яскравых паэтаў нашай матухны- Беларусі. Менавіта яго сборнік вершаў трымаю каля сябе, бо часта чытаю.