Нарадзiўся 10 жнiўня 1929 года ў вёсцы Маргавiца, што на Бягомльшчыне, у сялянскай сям'i. Вучыўся ў Барысаўскiм педагагiчным вучылiшчы. У 1954 годзе скончыў фiлалагiчны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя М. Горкага. Працаваў настаўнiкам роднай мовы i лiтаратуры у Бягомльскай сярэдняй школе, iнспектарам школ Лагойскага раёна, навуковым супрацоўнiкам Iнстытута мастацтва, этнаграфii i фальклору АН БССР, загадчыкам лiтаратурнай часткi Белдзяржфiлармонii.
Першыя вершы апублiкаваў у барысаўскай раённай газеце ў 1949 годзе. З гэтага часу творы паэта з'яўляюцца ў рэспублiканскiм друку, а ў 1959 годзе выйшла ў свет i кнiга паэзii Алеся Ставера «Золак над Бярозай». Аўтар рамана «Пад канвоем», зборнiку аповесцей i апавяданняў «Да сваiх», кнiгі «Лясныя аповесцi».