Нарадзіўся 27 лістапада года ў вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Навабрашчынскую сярэднюю школу (1970), працаваў дырэктарам клуба ў вёсцы Боркі Шклоўскага раёна. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - настаўнік беларускай і расейскай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. З 1980 г. - карэспандэнт-арганізатар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 г. - загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 г. - праца ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Сябра СП СССР з 1982 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1972 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка вершаў «Матчына вышыванка» (1984).
Самы лепшы паэт)))))))))=)
Самы лепшы паэт)))))))))=)
Можа... можа... для Вас...
Лепей казаць:"Для мяне ён лепшы паэт,таму што..." і далей абгрунтаваць.
А то атрымліваецца... Я скажу:"А.Г.Лукашэнка - самы лепшы на сьвеце дыктатар!"
Дык хвалю,ці хаю?