Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Аляксея Русецкага

rusecki.jpg
Нарадзіўся 4 снежня 1912 года ў сяле Студзянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Сапраўднае прозвішча - Бурдзялёў. Пасля заканчэння Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута (1935) працаваў ва ўпраўленні саўгасаў у Мінусінску, у бактэрыялагічыых лабараторыях Масквы і Мінска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года доўгі час працаваў літаратурным кансультантам СП БССР (1947-1952, 1960-1967), у часопісе «Беларусь» быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі і рэдактарам аддзела культуры і літаратуры (1952-1960), а ў часопісе «Полымя» — намеснікам галоўнага рэдактара (1967-1973). Працаваў старшым рэдактарам рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1973-1980). З першымі вершамі ў друку выступіў у 1935 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і захад» (1962), «Яго вялікасць» (1965), «Служба святла» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (1973), «Позірк» (1977), «Паэмы» (1979), «Крокі сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987) і іншыя. У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. За кнігу вершаў «Крокі сэрца» прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова ў 1981 годзе. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Air Jordan XIII 13 Shoes