Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Анатоля Вярцінскага

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе — аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях раённых газет. У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 годзе ў рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

У 1954 годзе апублікаваў першыя вершы. Выйшлі кнігі паэзіі «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979) «Святло зямное» (1981).

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

За кнігу «Нью-йорская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1988 года.

vjarcinski.png


Спасибо очень помогли!

Спасибо очень помогли!

пожалуйста напишите

пожалуйста напишите сочинение"Жыццё даецца,каб жыць тварыць" па тварах А.Вярцински

Круто!!!!!!!

Круто!!!!!!!

вообще везде одинаковая

вообще везде одинаковая информация про него. никакого разнообразия. он что так мало сделал и так мало заслужил? нет. напрашивается вопрос: почему про него не напишут больше?..

сагласна

сагласна

напішіце і дашліце да нас)

напішіце і дашліце да нас)

Годы жыцця: нар. у

Годы жыцця: нар. у 1931
Біаграфія:
На высокую хвалю грамадзянскасьці, духоўнасьці й гуманізму настроена ліра А. Вярцінскага. Кожная з кніг паэта - сьведчаньне шматграннасьці яго таленту, актыўнага жыцьцёва-пазнавальнага і духоўнага пошуку. Першы зборнік А. Вярцінскага "Песьня пра хлеб" выйшаў ў 1962 годзе. Прыкметнай зьявай у беларускай паэзіі сталі такія яго натупныя кнігі, як "Тры цішыні" (1966), "Чалавечы знак" (1968), "Зьяўленьне" (1975), "Ветрана" (1979) і іншыя. Зборнікі выбранай лірыкі "Сьвятло зямное" (1981) і "Хлопчык глядзіць..." (1992) - своеасаблівы падрахунак паэта.
У паэтычных радках А. Вярцінскага моцна скандэнсаваны думка і пачуцьцё, асабістае і грамадскае, інтымнае і агульназначнае. Сацыяльны, духоўны зрок паэта абвострана ўспрымае рэчаіснасьць, засяроджаны на асэнсаваньні карэнных праблем чалавечага быцьця. У лірычнага гэроя А. Вярцінскага - высокая мера рэчаў, "высокае неба ідэалу", ён адчувае асабістую далучанасьць до ўсяго, што дзеецца ў сьвеце. дэалы чалавечнасьці, маральнасьці, непакой душэўнага пачуцьця вызначаюць яго грамадзянска-публіцыстычную лірыку: "...Ці хутка дойдзе чарга да бар'еру / глухой адчужанасьці людской, / неразуменьня і недаверу?" (верш "Бар'еры"). "Непраметэі" - адкрытае непрыняцьце і асуджэньне ўтрыманскай, прысласавальніцкай псіхалёгіі і філязофіі. "Чалавек павінен адчуваць адказнасьць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы", - у гэтым прызнаньні паэта заключаецца сутнасьць яго стаўленьня да жыцьця, адносінаў да сьвету (артыкул "Чалавечнасьць"). Тэма мінулай вайны - хвалюючая, гуманістычная лінія яго творчасьці. "Энэргія глыбокага перажываньня" (В. Бечык) вызначае творы паэта "Рэквіем", "Дынамік" і інш. А. Вярцінскі - аўтар цудоўных лірычна-інтымных вершаў, такіх, як "Мужчына. Жанчына. Каханьне...", "Любая, гэта - ня здрада..." і інш. Значнай творчай удачай паэта стала паэта "Колькі лет, крлькі зім!" (1979). Яна мае арыгінальны падзагаловак: "Паэма надвор'я зь метэаралягічнымі зьвесткамі, гістарычнымі экскурсамі і лірыка-псіхалягічнымі эцюдамі".
Творчасьць А. Вярцінскага - гэта паэзія паглыбленага філязофскага роздуму, багата інтэлектуальнага зьместу.