Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Кандрата Крапівы

Нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Сапраўднае прозвішча - Атраховіч. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскай народнай навучальні, 4-класнай гарадской навучальні ў Стоўбцах, з якой перавёўся ў такую ж навучальню ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 г. атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Меншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію. У сакавіку 1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў. Удзедьнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г. дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Ўздзеншчыне. У 1920-1923 гг. - камандзір у Чырвонай Арміі. З 1924 г. зноў настаўнічаў на Ўздзеншчыне ў пасёлку Астравок. У 1925 г. пераязджае ў Менск. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1946 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1956 - студзені 1982 гг. - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г. - вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947-1990), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Пісаць пачаў у 1922 г. Першыя фельетоны і сатырычныя вершы надрукаваў у газетах «Красноармейская правда» і «Савецкая Беларусь» (1922). Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925, 4-е перапрацаванае, дапоўненае выданне ў 1932), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Хвядос - Чырвоны нос» (1931, вершаваная казка), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п'есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), а таксама кніжкі для дзяцей «Загадкі дзеда Кандрата» (1986).

Аўтар п'ес «Канец дружбы» (апублікавана і пастаўлена ў 1934), «Партызаны» (апублікавана і пастаўлена ў 1937), «Хто смяецца апошнім» (апублікавана і пастаўлена ў 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм), «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «З народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асоба» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д'яблы» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983).

Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзведзічы» (кн. 1, 1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943). Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974-1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).

Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я. Коласам і П. Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988-1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977-1984) і інш.

На беларускую мову пераклаў асобныя працы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна, творы Дз. Фанвізіна, І. Крылова, А. Пушкіна, М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Маякоўскага. А. Твардоўскага, Т. Шаўчэнкі і інш.

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Крапіве тройчы прысуджаліся Дзяржаўныя прэміі СССР: у 1941 г. - за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 г. - за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 г. - за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».

krapiva.jpg


да это басни про нас

да это басни про нас

Байки Кандрата Крапивы

Родилась,училась в Беларуссии, живу в России и до сих пор помню и с удовольствием читаю на Белорусском языке байки Кандрата Крапивы. На белорусском звучит красивее

Інквізытар

Цікава. Мае расейскамоўныя знаёмыя - розных векаў - ў большасці ня ведаюць бел. літаратуры, но чыталі (некаторыя і цытатуюць) Кандрата Крапіву...

Белорусская литература -

Белорусская литература - бессмысленная и беспощадная

Інквізытар

Троль-сцыкун: тупы і тоўсты