Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Лявона Неўдаха

Нарадзіўся 7 жніўня 1947 года ў вёсцы Радчыцк, на Століншчыне. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962 - 1963). Скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966), факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). Служыў танкістам у Савецкай Арміі (1967 - 1969). Працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (1969 - 1974), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам наваполацкай гарадской газеты "Хімік" (1974 - 2006).

Мастацкаю літаратураю займаецца з 1972 года. Аўтар кніг: прозы -- "Формула дабрыні"(1989), "Бумеранг"(2003); паэзіі -- "Чорнае святло"(1998), "Каханак восені"(2010). Сааўтар шэрагу калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладае з рускай, перакладаўся на славацкую мову.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года.

Лявон Неўдаха