Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Людмілы Паўлікавай

Paulikava.gif
Нарадзілася 11 лютага 1952 года ў раённым пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Дзявочае прозвішча - Хейдарава. Скончыла Ялізаўскую сярэднюю школу і паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі. Працавала старшым інжынерам Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын у Мінску (з 1974), вядучым канструктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР (з 1980), вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута (з 1985). З 1988 г. рэдактар, з 1991 г. намеснік галоўнага рэдактара творчага аб’яднання літаратурна-мастацкіх і пастановачных праграм Беларускага тэлебачання. Першая публікацыя (падборка вершаў) з’явілася ў часопісе “Маладосць” у 1980 г., за якую ёй была прысуджана прэмія года. З таго часу вершы паэтэсы змяшчаюцца ў зборніку “Дзень паэзіі”, часопісах “Полымя”, “Вожык”, “Работніца і сялянка”, у рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг “Адведзіны рамонкавай паляны” (1985), “Тваё святло”, “Купанне ў росах” (1992), драматычнай паэмы “Можна і нельга” (зборнік “І засталася каса ў пракосе”, 1988). У часопісе “Маладосць” друкаваліся і яе апавяданні.Air Max 90 Ultra 2.0 Essenti