Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Паўлікава

Нарадзілася 11 лютага 1952 года ў раённым пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Дзявочае прозвішча - Хейдарава. Скончыла Ялізаўскую сярэднюю школу і паступіла ў БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі.

Працавала старшым інжынерам Навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машын у Мінску (з 1974), вядучым канструктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР (з 1980), вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута (з 1985). З 1988 г. рэдактар, з 1991 г. намеснік галоўнага рэдактара творчага аб’яднання літаратурна-мастацкіх і пастановачных праграм Беларускага тэлебачання.

Першая публікацыя (падборка вершаў) з’явілася ў часопісе “Маладосць” у 1980 г., за якую ёй была прысуджана прэмія года. З таго часу вершы паэтэсы змяшчаюцца ў зборніку “Дзень паэзіі”, часопісах “Полымя”, “Вожык”, “Работніца і сялянка”, у рэспубліканскіх газетах. Аўтар кніг “Адведзіны рамонкавай паляны” (1985), “Тваё святло”, “Купанне ў росах” (1992), драматычнай паэмы “Можна і нельга” (зборнік “І засталася каса ў пракосе”, 1988). У часопісе “Маладосць” друкаваліся і яе апавяданні.

Paulikava.gif


Яшчэ не ацэнена

АДЛЕГЛАСЦЬ

Побач –
навароджаная рака
праклюнулася з-пад ледніка,
некуды ўніз пабегла.
І побач –
абветраная твая рука,
так блізка – няголеная твая шчака!
…Абманлівая ў гарах адлегласць…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

АСАННА

Дарога ў асенні верас –
Мая. А твая ўся – з маю.
Ты ў лета прачыніш дзверы,
Што я за сабой зачыняю.

Я міма прайду – не гляну.
Маіх бранзалетаў звёнцы
Спяюць за мяне асанну:
-- Так не глядзяць на сонца…



Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

I страшна падумаць,
і страшна паверыць,
ва ўсё,
што было між людзьмі.
I што будзе?
I страшна,
як б'ецца аголена сэрца,
і страшна,
як б'юць па аголеным сэрцы,
якое з любоўю
аддадзена людзям.

Абпалена горла
пакутаю песні.
Як можна?!
He пляскайце полымю ў ладкі!
Хвіліну маўчання! —
I сэрца васкрэсне,
любоў уваскрэсне.

I ўбачаць нашчадкі:
Як бацька
гатовы быў сына праклясці,
як рвалі мы жылы,
як рвалі нам нервы,
як страшна было —
узляцець,
а не ўпасці,
як мы адраджаліся
Сорамам з Гневам.