Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Рагнеда Малахоўскага

Паэт, перакладчык, фотамастак. Нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці (РФ) у сям'і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.

Скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў) (2002). Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014).

Працаваў у часопісах "Полымя", "Маладосць", "Бярозка", "Вожык". З 2012 года з’яўляецца пазаштатным рэдактарам кніжнай серыі "Маладая паэзія Беларусі" ў выдавецтве "Харвест".

З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы "Полымя", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Нёман", "Верасень", газеты "Літаратура і мастацтва", "СБ" і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на русскую, англійскую і балгарскую мовы.

Фіналіст міжнароднай прэміі "Садружнасць дэбютаў" (2008). Узнагароджаны Дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі (2008). Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012). Сябра суполкі "Літаратурнае прадмесце" (2002), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006) і Беларускага саюза журналістаў (2014).

Аўтар кніг "Беражніца" (2005), "У дзённай мітусні" (2012), "Жыві!" (2014), "Кахання радок" (2016), "Клічнікі дажджу" (2016), "Выгнаннік дзьмухаўцовага раю" (2016).

Таксама займаецца мастацкім перакладам паэзіі з рускамоўных і англамоўных падрадкоўнікаў. Пераклаў на беларускую мову творы Фетхулаха Гюлена (Турцыя), Лі Бо (Кітай), Чынгіза Аліаглу (Азербайджан), Ларысы Марданавай (Удмурція), Агагельды Алланазарава (Туркменістан), Аляксея Гаджыева (Дагестан), Міхаіла Хонінава (Калмыкія) і інш.

З 2006 года займаецца фотамастацтвам. Аўтар фотавыстаў "Нарачанскі напеў", "Нарачанскія чары", "Музы", "Музы 2", "Фотаімпрэсіі", "У дзённай мітусні", "Закаханыя ў слова", "Памяць вады".

Піша электронную музыку, займаецца лёгкай атлетыкай.

malahouski.jpg