Нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў Расеі ў сям’і мастака. У 1987 разам з бацькамі вярнуўся ў Беларусь, жыве ў Нарачанскім краі (Мінская вобласць). У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую сярэднюю школу. У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі. Сябра суполкі «Літаратурнае прадмесце» (з 2002), Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 2006). У 2007 арганізаваў суполку «Belarus Trance Community», дзе аб’яднаў музыкантаў і ды-джэяў блізкіх да гэтых накірункаў.
Дэбютаваў вершамі ў газеце «Літаратура і Мастацтва» (2003), рэгулярна друкуецца ў часопісах «Полымя», «Дзеяслоў», «Маладосць», газетах «СБ», «ЛіМ», калектыўных зборніках і анталогіях. Аўтар зборнікаў паэзіі «Беражніца» (2005), «Клічнікі дажджу». Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую, французскую і іншыя мовы.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2008 годзе фіналіст міжнароднага конкурсу маладых пісьменнікаў краін СНД “Садружнасць дэбютаў”. Узнагароджаны дыпломам Саюзу пісьменнікаў Беларусі за «вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі» (2008).