Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Сяржука Сокалава-Воюша

sokalau-vojush.jpg

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1957 года ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых. Сапраўднае прозвішча - Сокалаў. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974-1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976-1978). У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1985). Настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982-1984, 1985-1988), быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984-1985), загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988-1990). З 1973 г. жыве ў Наваполацку. Сябра СП СССР з 1990 г.

У друку выступае з 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень.

Напісаў п'есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...» (пастаўлена ў 1989).

Пераклаў на беларускую мову п'есы А. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.