Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Уладзіміра Арлова

Нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў горадзе Полацку ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г.

Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Дэбютны празаічны зборнік «Добры дзень, мая Шыпшына» выдаў у 1986-м, пасля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі і паэзіі, у тым ліку «Таямніцы полацкай гісторыі», «Адкуль наш род», «Ордэн Белай Мышы», «Час чумы», «Каханак яе вялікасьці», «Сланы Ганібала», «Адкусі галаву вароне», «Фаўна сноў», «Краіна Беларусь», «Паром празь Ля-Манш». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989).

Пераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М. Улашчыка «Была такая вёска» (1989).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

arlou.jpg