Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Уладзіміра Марудава

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч нарадзіўся 4 лютага 1950 года ў г.п. Зэльва Гарадзенскай вобласці. Закончыў Ленінградскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў. Служыў ва ўпраўленні пажарнай аховы Гарадзенскага аблвыканкама. Завочна закончыў факультэт фурналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). Працаваў журналістам. Вершы друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, альманахах “Дзень паэзіі”, “Дзвіна”, у перакладзе на рускую мову ў часопісе “Неман”, альманаху “Истоки” (1984, Москва, “Молодая гвардия”). Выдаў кнігі вершаў “Памяць” у калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979), “Пад небам родным” (1993). Аўтар тэкстаў некалькіх папулярных песень. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Марудаў Уладзімір Нічыпаравіч