Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Змітрака Астапенкі

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці) у сям'і настаўніка. У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў 252-й школе.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі.

Пісаў апавяданні. Аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).

Пераклаў раманы М. Горкага «Маці» (1932), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з М. Багуном), аповесці П. Голубева «Завіруха» (1930), М. Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых расейскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

astapenka_zm.jpg