Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Грыгаровіч

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Старонка мая родная, спрадвечны мой куток, Крынічка паўнаводная, сад квецені, хмызок. Мяжа па полю ўецца, сцяжынка праз ільны, Валошкі-васілёчкі бягуць насустрачкі. Вось збочу я з прасёлка і прама напрасткі, Па цьмяна сіней сцежцы ў чысты бок зары. А ноч дыван паслала, расою заткала, На дыяментных травах, як пацеркі лягла. Ды золак адхінае свой вэлюм пакрысе, Пяшчотна сон здымае, а знічкі скрыў у траве, Румянец - чырвань неба кладзе на далягляд, І ветразі паставіць даў ветру ён загад. На досвітку - світанні заранак яснавы Распасцірае крылы па ўлонню ўсёй зямлі, Уcxoд асвечан ззяннем, пылае, зіхаціць, Світальны золак - ранне пад ветразем ляціць. Над роднаю старонкаю, над садом, над хмызом , Сонцаварот адвечны бурштын праліў дажджом... Зноў аднавіўся ранак - крыніц сцюдзеных гай, 1 неба па-бацькоўску багаслаўляе край. Nike Air Huarache