Не трэба мне казаць "бывай",
Бо сэрца больш не вытрывае болю.
Ты лепш з жыццём мяне вітай,
Жыццём, якое будзе не з табою.
Жадай мне шчасця, славы і кахання,
Святкуй, бо сёння дзень святы:
Дзень нашага апошняга спаткання,
Калі "бывай" сказаць рашыўся ты.