Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Баранау

Сярэдняя: 2.6 (7 галасоў)

I
З кожным грахом, жыцця рака мялее,
Мяшок віны трашчыць, ды усё цяжэе
Ды на душы, заужды нібыта здрада,
Кудысь плыве сардэчная спагада.
Сяброуства з ім, задушыць хутка смутак,
А сорам, здыме вопратку, абутак.
Ды стане вельмі дударна у хаце,
Няма нічога – грэх, адно багацце!
А зойдзе сябра, ацаліць пакуты,
Яму працягнеш шкляначку атруты.
Шчэ па адной, давай смялей сябрышча!
А з раны кроу, не льецца ужо, а сішча!!!
На закусь, быццам тыя анекдоты,
З яго ты здымеш ялавыя боты,
Ды выпрэш потым голага да хаты.
Ну, брат, бывай, шчаслівы ды багаты…
Так з кожным разам нешта застаецца
І анікуды з гэтага не дзецца…
Ды ужо і нельга сябрукам вярнуць,
І на сябе ніяк не апрануць.
Так на жыцця марозе хілы, кволы,
Стаіш у вопратцы, - а сэрцам голы.
І ужо ні сябра болей а ні брата
Не наталіць тутэйшая “ гарбата”
Ды і пытанне піць, альбо не піць?
А галава усё дужэй баліць.
II
Я над сабой падоужываю здзекі,
Каго спытаць, о людзі, чалавекі…
Ці існуюць для грэшнікау аптэкі,
Дзе непадробныя самрэчы лекі?
Каб залячыць душэуныя хваробы,
Бо грэх ад`еу ужо усе вантробы…
Я задавау усё глыбей пытанне,
Мяне стаміла гэта вандраванне.
Але ж ісці – вялікая патрэба
Душа шукае вопраткі, як хлеба…
Я стау, і рукі выпрасціушы у неба, прамовіу:
- Калі я створаны, ды ад зямлі узяты,
Не трэба мне ні вопраткі, ні хаты,
Ды ні таго, чым быу раней багаты,
Ні хлеба ні вады а ні “ гарбаты”
Я прад табою Божа вінаваты
У той жа час, прамовілі нябёсы:
- Праз крыж Галгофы, ты ужо бялёсы,
Твае грахі павіслі на крыжы,
Ідзі і толькі болей не грашы,
Бяру я камяні з тваёй душы.
А каб у бруд ты не палез ізноу,
Прымі праз духа веру і любоу.

Цяпер малітва, - для душы, аптэка,
Царква, - духоуны храм, бібліятэка.
І слова Божае, - святое адраджэнне,
Я нахажду у ім абутак і адзенне.
Там ёсць усё! Касцюм і гальштук, роба,
І на усіх тут хопіць гардэроба!
Ты йшчэ не вырашыу куды табе звярнуцца?...
Спяшайся чысцінёю апануцца!



Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

За цябе ухапіцца хачу,
Як за посах сляпы - ухапіцца,
Знаю, ведаеш Ты таямніцы
і на сэрцы глухую тугу…
Далучыцца к Табе я хачу
Як бандыт на крыжы - далучыцца,
Ды насуперак волі скарыцца,
Каб праз крыж, умацоуваць душу
Памаліццца Табе я хачу:
- Дай жа здзейсніцца простаму цуду
Не хачу быць падобным на Юду,
Не хачу, не хачу, не хачу!!!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ах ажыны, мае ажыны,
Як кранууся шыпа рукой,
Дык на памяці - твар дзяучыны,
Што калісь я крануу душой
Бы мядзведзь, што раней падскочыу
Ад жадання шукаць вясну
Касалапа, я лесам – лёсам,
Ішоу к ажынаваму кусту.
Дрэвы ветрам: - пастой, трымцелі,
Быццам тыя мае сябры,
Не хадзі пасярод завеі,
Бо яна замяце сляды.
Не хадзі, дачакайся лета,
Бо у зімку няма пладоу
Я ж адказвау на усё на гэта:
- Мне мароз, не змарозіць кроу.
Сэрца вельмі цяпла хацела,
Не паслухаушы шэпту дрэу
Я пайшоу, як вар`ят агалцела
Быццам розумам захварэу…
Я ішоу і мая сцяжынка
Давяла мяне да куста,
Ох, што можа зрабіць дзяучынка,
Ох, ажынавая чарната!
Не знайшоу я у рэшце ягад,
А нічога нат не знайшоу,
Толькі розумам атразвіуся,
Толькі сэрца сваё скалоу.
Вельмі сумны, але цвярозы
Я адшукваць свій лёс пайшоу,
Ты, прабач мяне, куст ажыны,
Што у зімку к табе прыйшоу…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Любы мой, мой любы, мілы
Мне так хораша з табой!
Словы гэтыя бы крылы
Уздымаюць над зямлёй,
Словы гэтыя бы вецер
У спякоту здымуць жар,
Словы гэтыя бы рэкі,
Што ільюцца у пажар,
Словы гэтыя бы лекі,
Што падоужваюць гады,
Словы гэтыя бы знакі,
Што адвернуць ад бяды
і зусім яны не проста
Узмацняюць пачуццё
іх каханым вы кажыце,
іх каханым вы кажыце,
іх каханым вы кажыце,
Бо яны і есць жыццё!