Прападзём у нябёсах прасторы,
Будзем розныя думкі шукаць.
Я кахаю цябе, як ніколі,
І ніхто ўжо не зможа адняць
У мяне пачуццё трапяткое,
Што ад сэрца прыходзіць даўно.
Я хачу раздзяліць з табой долю,
І жыццё на абодвух адно.
Для мяне ты, як сонца ў цямніцы.
І праменьчык надзеі маёй.
Уначы, як заўсёды прысніцца
Вобраз светлы, галоўнае твой.