Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Цэглік

Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Кожны з нас калісьці стане стары,
Не стане нас,
Ніхто не ўспомніць нашы твары,
Змяце іх час.

Але аб гэтым я ні кроплі не шкадую,
Такі ўжо лёс,
Я сёння, як і кожны дзень, працую –
Бо працы стос.

Адно мяне хвалюе, кожную часіну,
Кожны раз,
Калі гляну я на неба, поле, азярыну,
І вось зараз.

Ці знікне разам з намі культура, мова,
Беларусь,
Ці будуць нашы дзеці шукаць нанова
Свой гістарычны лёс.

Калі так, то выбачацца я павінен,
Віна мая,
Што мала я зрабіў для сваёй краіны,
Якой ужо няма.



Сярэдняя: 3.5 (26 галасоў)

Колер снега ды зор,
Што ззяюць у небе –
белы.

Колер мака ды крові,
Што ліецца па венах –
чырвоны.

Колер паперы ды праўды,
За якую гінуць –
белы.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Колькі можна ўжо сядзець
па норах,
Колькі можна ўжо глядзець
па дырах.

Падымайцеся ж з кален
беларусы,
Уздыміце твар свой і прамоўце
“Ганаруся!”

Бо калі не зможам зараз
то замоўкнем,
На гады, стагоддзі, вечнасць
назаўсёды.

Бо не маюць права на жыццё
народы,
Што згубілі сваю культуру, слова,
годнасць.



Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Што такое каханне?
Спытала ты ў мяне.
Ну што я мог адказаць,
На гэтыя словы табе.

Каханне – дзіўнае слова,
Якое штодзень дару я табе,
Каханне – празрыстае нешта,
Што адчуваю я, калі гляджу на цябе.

Каханне, калі я за цябе,
Гатоў прайсці ўвесь свет,
Каханне, калі ты для мяне,
Гатова пакінуць усе рэчы свае.

Каханне я адчуваю,
Калі абдымаю за плечы цябе,
Калі бачу як радасцю ззяюць,
Прыгожыя вочы твае.

Каханне бывае тады,
Калі мы пазбаўляемся ад сваёй нуды.
Ну што сказаць пра каханне яшчэ,
Кахаю я, без аглядкі, цябе.