Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Невядомы

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Прадзе кудзеля, прадзе
Мой лёс - ці то сумны, ці хуткі
Не дасць мне апошняй мінуткі
Каб зноўку пабачыць цябе.

Прадзе яна, хутка прадзе
Нагой нежывой, нерухомай,
Апошнюю, мілую стому
Яна забярэ ад цябе...

І нельга яе успыніць ні крыкам, ні болем адчаю,
Яна ўсе адна вырашае
Каму што аддасць ці ўскрадзе....

Каму што аддасць, ці ўскрадзе
Ці то каханне, ці смутак...
Не дасць мне апошняй мінуты
Каб зноўку пабачыць цябе.

Каб зноўку пабачыць цябе
І з вуснаў тваіх, як з крыніцы
Каханнем тваім напаіцца,
Застацца ў блакіце вачэй